Амэрыканская сацыяльная сетка Reddit заблякавала акаўнт, які быў створаны ў падтрымку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На сайце кампаніі тлумачыцца, што карыстальнік парушыў правілы сацыяльнай сеткі. Reddit заявіў, што імкнецца змагацца са зьняважлівымі паводзінамі і выказваньнямі нянавісьці.
Больш як 700 000 чалавек падпісаліся на канал. Сацсетка таксама заблякавала дзьве тысячы неактыўных каналаў.
Сетка Twitch, якая належыць Amazon, заблякавала канал Трампа. Паводле The New York Times, прычынай былі паводзіны карыстальніка, поўныя нянавісьці. Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што гэта першае наўпроставае прыпыненьне дзейнасьці акаўнту кіраўніка Белага дому ў сацсетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп падпісаў указ аб «барацьбе з цэнзурай» у сацсетках. Твітэр пасьля гэтага схаваў яго пост пра беспарадкіУ траўні прэзыдэнт ЗША падпісаў указ пра рэгуляваньне сацыяльных сетак. На падставе гэтага ўказу можа быць зьменена дзеяньне артыкулу ў законе аб прыстойнасьці СМІ. Ён разглядае сацсеткі не як выдаўцоў, а як «пляцоўкі», і здымае зь іх адказнасьць за зьмест пастоў карыстальнікаў. Указ таксама можа абмежаваць магчымасьці адміністрацыі сацсетак мадэраваць апублікаваны кантэкст.
- Паводле Трампа, мэта ўказу — абараніць свабоду выказваньняў меркаваньняў і дэмакратыю, паколькі вялікія онлайн-плятформы атрымалі «некантраляваную ўладу» для трактоўкі той ці іншай падзеі, цэнзуры ці выдаленьня інфармацыі.
- У дакумэнце асобна пазначана, што плятформа Twitter «выбарачна разьмяшчае папярэджаньні на твітах такім чынам,што гэта відавочна выяўляе палітычную прадузятасьць».
- Трамп раскрытыкаваў сацыяльныя сеткі, пасьля таго як Twitter стаў папярэджваць падпішчыкаў пра магчымыя недакладнасьці ў пастах прэзыдэнта. У іх казалася пра паштовую рассылку выбарчых бюлетэняў, якая, як напісаў Трамп, пагражае «падтасоўкай» вынікаў галасаваньня. Гендырэктар Twitter Джэк Дорсі патлумачыў, што гэта стварае памылковае ўражаньне пра галасаваньне праз пошту.