Аляксандар Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным узяў удзел у адкрыцьці Ржэўскага мэмарыялу савецкаму салдату, перадае Белта.
Падчас цырымоніі кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з вэтэранамі, а затым усклалі кветкі да падножжа мэмарыялу. Лукашэнка на адкрыцьці заявіў:
«Мы не дазволім прынізіць значэньне Вялікай Перамогі, сказіць праўду пра падзеі таго часу і рэабілітаваць нацызм. Інакш трагедыя можа паўтарыцца. Беларусь і Расея, якія заплацілі мільёнамі жыцьцяў сваіх грамадзян за мір на зямлі, абсалютна адзіныя ў гэтым імкненьні».
Шмат у якіх краінах Захаду прапаганда нацызму зьяўляецца крымінальным злачынствам, бо нацызм прызнаны таталітарнай ідэалёгіяй. У некаторых пад аналягічнай забаронай і прапаганда камунізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутаты ўхвалілі ўзмацненьне адказнасьці за экстрэмізм і прапаганду нацызмуПасьля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых герояў хвілінай маўчаньня.
Лукашэнка перакананы, што мэмарыял савецкаму салдату пад Ржэвам заўсёды будзе сымбалем непарушнай дружбы паміж Расеяй і Беларусьсю, месцам усеагульнага гонару і пакланеньня «перад подзьвігам нашых дзядоў і прадзедаў».