Чатыром жыхарам Ліды далі штрафы агульным памерам 2700 рублёў за тое, што яны зладзілі аўтапрабег у падтрымку рэпрэсаваных падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.
Як паведаміў Свабодзе лідзкі актывіст Вітольд Ашурак, суд Лідзкага раёну 30 чэрвеня прызнаў, што лідзяне Аляксандар Захватовіч, Павал Шыдлоўскі, Эдгар Імбрас і Сяргей Пантус прымалі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў кожнага штрафам 675 рублёў.
Яны 28 чэрвеня езьдзілі на аўтамабілях па Лідзе з высунутымі з вокнаў бел-чырвона-белымі сьцягамі. Так яны хацелі выказаць салідарнасьць з затрыманымі беларусамі перад выбарамі прэзыдэнта. 29 чэрвеня іх затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе затрымалі ўдзельнікаў «аўтапрабегу салідарнасьці» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак арышту. Яшчэ паўсотні судоў за «ланцугі салідарнасьці» праходзяць 29 чэрвеня