Унутраныя правілы Інтэрполу не дазваляюць яму разгледзець запыт судовых уладаў Ірану на вышук прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і іншых магчымых датычных да забойства генэрала Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Касэма Сулеймані.
Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости», спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ў штаб-кватэры Інтэрполу ў Ліёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Ірану выдалі ордэр на арышт Трампа і папрасілі Інтэрпол затрымаць прэзыдэнта ЗШАТэгеран выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прычыны забойства іранскага генэрала Касэма Сулеймані ў пачатку 2020 году. Пракуратура Ірану зьвярнулася ў Інтэрпол з патрабаваньнем аб’явіць Трампа ў міжнародны вышук.
Акрамя Трампа ў сьпісе, які накіраваны ў Інтэрпол, яшчэ 35 чалавек. Як лічаць іранскія ўлады, усе яны маюць дачыненьне да гібелі Сулеймані. Тэгеран абвінавачвае іх у забойстве і тэрарызьме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры дзесяцігодзьдзі «Аль-Кудс». Гісторыя іранскіх спэцпадразьдзяленьняў і тэроруКамандзір спэцпадразьдзяленьня «Аль-Кудс» Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі Касэм Сулеймані быў забіты 3 студзеня ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ЗША. Тэгеран адказаў ракетным ударам па двух іракскіх вайсковых базах з амэрыканскімі вайскоўцамі. Дзясяткі вайскоўцаў ЗША атрымалі раненьні.