Адвакат Ігара Лосіка паведаміў Свабодзе, што блогеру падоўжылі арышт да 10 дзён на час выстаўленьня абвінавачаньня. Цяпер Лосік знаходзіцца ў менскім СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Туды ж перавялі берасьцейскіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рамках крымінальнай справы блогера Ігара Лосіка дапыталі яго жонкуЯк піша «Берасьцейская Вясна», Кабанава і Пятрухіна падазраюць у «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, або актыўным удзеле ў іх» за падзеі 29 траўня ў Горадні, калі затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага.
Кабанаў, пішуць праваабароцы, «вельмі зьнямоглы».
Пятрухін ужо атрымаў перадачу вагой 5 кг зь ежай і лекамі, Кабанаў — перадачу зь лекамі. Перадачу Лосіку раней адмовіліся прыняць, «бо праводзіцца санітарная апрацоўка будынка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра арышт Ціханоўскага: «Так, я даў сыгнал»Ігара Лосіка міліцыя затрымала 25 чэрвеня пасьля ператрусу ў ягонай кватэры ў Баранавічах. Заведзена справа паводле артыкулу 342 КК — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ігар Лосік з пачатку зьняволеньня быў у менскай турме на Акрэсьціна, цяпер у менскім СІЗА №1.
Аўтара каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна затрымалі пад Пухавічамі 16 чэрвеня. Перад затрыманьнем міліцыянты паведамілі Пятрухіну, што забіраюць яго на «неадбытыя суткі», паплечнікі меркавалі, што за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага заводу.
Прэс-сакратара Сьвятланы Ціханоўскай і паплечніка Пятрухіна ў «Народным рэпартэры» Аляксандра Кабанава затрымалі пасьля наведваньня паліклінікі 15-га чэрвеня. Спачатку яго асудзілі на «суткі», а пазьней яго месцазнаходжаньне было невядомае. Кабанаў перахварэў на каранавірус.
Паводле артыкулу 342 КК абвінавачваюць таксама аўтара Youtube-канала «Страна для жизни» блогера Сяргея Ціханоўскага, жонка якога Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў прэзыдэнцкай кампаніі. Акрамя гэтага, блогера абвінавачваюць паводле артыкулу 191 КК (перашкода выбарам). Ціханоўскага трымаюць у менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра ўжо за кратамі. Што стала з блогерамі і палітыкамі, якіх Ціханоўскі пахваліў за дзень да арыштуНа Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу», які вядзе Ігар Лосіск, падпісаны 170 тысяч чалавек. Апошнія месяцы канал актыўна асьвятляе падзеі вакол выбарчай кампаніі, у тым ліку разьмяшчаў відэазапісы з удзелам відавочцаў затрыманьняў падчас «ланцуга салідарнасьці» ў Менску і іншых гарадах 18 і 19 чэрвеня, затрыманьняў каля сталічнай крамы Symbal.by 23 чэрвеня. Ігар Лосік таксама зьяўляецца фрылансэрам-кансультантам Радыё Свабода, быў стыпэндыятам Вацлава Гаўла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Радыё Свабода патрабуе вызваленьня блогера Ігара ЛосікаПрэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.