ЦВК Польшчы падаў вынікі 1-га туру прэзыдэнцкіх выбараў пасьля падліку 99,78% бюлетэняў.
Дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда набірае 43,67% галасоў, ягоны найбліжэйшы супернік, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, – 30,34%.
Шымон Галоўня займае трэцяе месца з 13,85%. Яўка склала 64,4% – гэта рэкордная лічба, яна вышэйшая, чым на прэзыдэнцкіх выбарах 5 і 10 гадоў таму.
– Не апрацавана яшчэ 63 пратаколы, але яны могуць паўплываць на розьніцу ў дзясятыя долі адсотка і ня зробяць істотнага ўплыву на вынік, – заявіў старшыня ДВК Сыльвэстар Марціняк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы: засталoся двoeЦВК паведаміў пра 350 выпадкаў парушэньняў, зьвязаных з выбарамі – гэта адзін выпадак на 200 тысяс выбарнікаў.
Дуда прадстаўляе кіроўную нацыянал-кансэрватыўную партыю PiS («Права і справядлівасьць»). Ён пазыцыянуе сябе як гарант уведзеных ягоным урадам сацыяльных выгод. Тшаскоўскі – кандыдат ад лібэральна-дэмакратычнай апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі. У выпадку перамогі ён абяцаў адмяніць праведзеную цяперашнім урадам рэформу сыстэмы юстыцыі. Яна выклікала спрэчку паміж Варшавай і Эўразьвязам.
Другі тур выбараў пройдзе 12 ліпеня.