Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 25 чэрвеня прадставіў штогадовы даклад пра сытуацыю з гандлем людзьмі ў сьвеце.
Паводле Пампэо, на сёньняшні дзень у сьвеце налічваецца 25 мільёнаў дарослых і дзяцей, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі ў мэтах працоўнай і сэксуальнай эксплюатацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі будуць судзіць сутэнэра з Ізраілю, які вывозіў у сэксуальнае рабства беларусакПампэо таксама адзначыў некаторыя пазытыўныя тэндэнцыі, адлюстраваныя ў дакладзе: рэйтынг дваццаці дзьвюх краін быў падвышаны.
Беларусь, якая ў дакладзе згадваецца 28 разоў, ужо пяты год застаецца ў найгоршай, трэцяй катэгорыі краін, улады якіх ня робяць дастатковых намаганьняў, каб зьменшыць маштаб гандлю людзьмі ў адносінах да сваіх грамадзян як дома, так і за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэксуальнае рабства беларусаў у 7 разоў часьцейшае за працоўнае, — МУС«Зьвесткі, сабраныя недзяржаўнымі арганізацыямі, сьведчаць аб тым, што большасьць (беларускіх. — РС) ахвяраў гандлю людзьмі складаюць мужчыны, якія цярпяць ад працоўнай эксплюатацыі, у першую чаргу ў Расеі. Беларусы становяцца ахвярамі гандлю людзьмі ў першую чаргу ў Беларусі і Расеі, а таксама ў Польшчы, Турэччыне і іншых краінах Эўразіі і на Блізкім Усходзе. Некаторыя беларускія жанчыны, якія выяжджаюць на замежную працу ў сфэры забаўляльнай індустрыі і гатэльным сэктары, становяцца сэксуальнымі рабынямі», — гаворыцца ў дакладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прымусовая праца — норма ў Беларусі, а ў сьвеце забароненыя міжнароднымі дамовамі«Мы вельмі сур’ёзна ставімся да гандлю людзьмі, які падтрымліваецца на ўзроўні дзяржавы, — падкрэсьліў Пампэо падчас прэзэнтацыі дакладу. — Злучаныя Штаты будуць нястомна працаваць, каб вызваліць тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў рабстве. Мы дапаможам аднавіць жыцьцё тых, хто быў вызвалены. І мы пакараем тых, хто іх катаваў».