Міністар унутраных спраў Юры Караеў выказаўся пра затрыманьне Андрэя і Віталя Больбухаў — інвалідаў па слыху. Іх затрымалі 19 чэрвеня ў Гомлі на «ланцугу салідарнасьці». Андрэя пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на ноч, Віталя выпусьцілі, бо ён страціў прытомнасьць, да яго выклікалі хуткую.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Начальніку УУС я сказаў паехаць і папрасіць прабачэньня перад таварыствам глуханямых», — сказаў Юры Караеў.
Ён падкрэсьліў, што чапаць гэтых людзей ня трэба было, нават калі яны сьвядома сталі ў ланцужок. «Мы павінны быць вытрыманыя ў разы, у дзясяткі разоў. Таму што нас абвінаваціць лёгка», — дадаў міністар.
Андрэй і Віталь маюць праблемы з камунікацыямі, яны блага чытаюць па вуснах і амаль не размаўляюць. Іх маці Надзея сказала, што пакуль ніхто перад імі не выбачаўся.
У гомельскім таварыстве глухіх сказалі, што кіраўніцтва УУС прыедзе да іх сёньня з нагоды затрыманьня братоў Больбухаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі ў розных гарадах выйшлі на «ланцугі салідарнасьці» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На дзяўчыну напалі ззаду пяцёра ў цывільным». Як адбываліся жорсткія затрыманьні ў Наваградку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяжарная дзяўчына стаяла ля сьцяны да 4-й раніцы», — расказ затрыманага. Міліцыя адмаўляе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 45 тысяч рублёў штрафаў, 77 сутак арышту. Суды за «ланцугі салідарнасьці» 22 чэрвеня