Сёньня, 25 чэрвеня, у Расеі пачалося галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю. Яно будзе доўжыцца да 1 ліпеня. У Расеі адкрылі 96 з паловай тысяч выбарчых участкаў, а таксама 254 участкі ў 144 краінах сьвету.
Падлічваць вынікі галасаваньня аб папраўках пачнуць пасьля закрыцьця выбарчых участкаў 1 ліпеня.
Перш галасаваньне плянавалі на 22 красавіка, аднак з прычыны пандэміі каранавірусу перанесьлі на 1 ліпеня. Каб мінімізаваць рызыку заражэньня COVID-19 на выбарчых участках, вырашылі праводзіць галасаваньне ня толькі ў гэты дзень, але і на працягу шасьці дзён да вызначанай даты. Таксама ахвочыя могуць прагаласаваць дома (да 21 чэрвеня трэба было падаць заяву).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін ня выключыў, што будзе зноў балятавацца ў прэзыдэнтыНазіральнікі і незалежныя экспэрты кажуць, што расейскія ўлады ў апошнія тыдні імкнуцца падвысіць яўку, у прыватнасьці, прымушаюць галасаваць датэрмінова бюджэтнікаў. У Беларусі датэрміновае галасаваньне ёсьць нормай падчас усіх выбарчых кампаніяў. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што асноўныя фальсыфікацыі выбараў у Беларусі адбываюцца акурат падчас датэрміновага галасаваньня.
Але кіраўнік расейскай ЦВК Эла Памфілава 23 чэрвеня паведаміла, што да іх паступіла толькі каля 70 скаргаў на прымус галасаваць аб папраўках да Канстытуцыі з выкарыстаньнем адміністрацыйнага рэсурсу.
«Такога мінімуму ў нас ніколі не было», — заявіла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Рады бясьпекі РФ: заходнія і ўнівэрсальныя каштоўнасьці непрымальныя для РасеіГаласаваць за папраўкі можна будзе толькі пакетам: за або супраць усіх. Акрамя абнуленьня тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, расейцам прапануюць ухваліць замацаваньне статусу расейскай мовы як «мовы дзяржаваўтваральнага народу», дадаць згадку пра бога і магчымасьць стварэньня фэдэральных тэрыторыяў, забараніць «прыніжаць подзьвіг абаронцаў Айчыны» — усяго 206 паправак і ўдакладненьняў.