Урад Літвы ў панядзелак вырашыў зноў спаганяць консульскі збор з грамадзян Беларусі за разгляд хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай візы. Пра гэта паведамляе партал Delfi.
Паводле прынятага ў 2011 годзе рашэньня такі збор наогул не спаганяўся. Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус растлумачыў, што беларусы атрымаюць зьніжку 50% за выдачу нацыянальных візаў. Паводле яго, гэта будзе парытэтным люстраным рашэньнем, бо Беларусь дае такую сама зьніжку для грамадзян Літвы, беручы зь іх грошы.
Згодна з новым парадкам, ад ліпеня літоўская нацыянальная віза грамадзянам Беларусі будзе каштаваць 60 эўра. Паводле зьвестак Міністэрства замежных спраў Літвы, з 2011 па 2019 гады грамадзянам Беларусі было выдадзена 44 966 нацыянальных візаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэнгенскія візы маюць каштаваць 35 эўра ўжо з 1 ліпеняЯк піша Delfi, улады Беларусі не выказвалі пратэсту з нагоды такога рашэньня Літвы, але пажадалі, каб новы парадак уступіў у сілу разам з дамовай з Эўразьвязам аб спрошчаным парадку выдачы візаў, гэта значыць з 1 ліпеня.
Чакаецца, што ад 1 ліпеня беларусы змогуць падавацца на шэнгенскія візы з консульскім зборам 35 эўра. Літва — адна з краін, якія ўваходзяць у шэнгенскую зону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў