Дзяржаўны архіў Службы бясьпекі Ўкраіны і Ўкраінскі інстытут нацыянальнай памяці 22 чэрвеня рассакрэцілі частку дакумэнтаў аб будаўніцтве і аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, паведамляецца на сайце СБУ. Дакумэнты сьведчаць, што «маленькія» аварыі на Чарнобыльскай АЭС здараліся і да красавіка 1986 году, але іх хавалі.
У другой кнізе зборніка «Чарнобыльскае дасье КДБ. Ад будаўніцтва да аварыі» упершыню апублікавана 229 дакумэнтаў. Яны ахопліваюць пэрыяд ад пачатку 1970 году па лістапад 1986 году – да ўвядзеньня ў эксплюатацыю саркафагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адбыўся няшчасны выпадак». 10 фактаў пра Чарнобыльскую катастрофуСтаршыня Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці Антон Драбовіч адзначыў, што зь імі атрымаецца лепш зразумець трагедыю: перадумовы катастрофы, рапарты і матэрыялы, якія сьведчаць аб «маленькіх» аварыях, якія адбываліся на АЭС раней, але былі схаваныя.
«Сярод дакумэнтаў, якія ўвайшлі ў новую кнігу, ёсьць паведамленьні аб аварыях, якія адбыліся ў 1986-м, расшыфроўкі тэлефонных перамоваў на ЧАЭС у ноч 26 красавіка, асобнік першага паведамленьня аб аварыі, інфармацыя аб пачатку расьсьледаваньня і будаўніцтве саркафагу», – распавёў дырэктар галіновага дзяржаўнага архіву РБУ і адзін з укладальнікаў выданьня Андрэй Когут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарнобыль і COVID-19: у чым розьніца і ў чым падабенстваПершая кніга была апублікаваная вясной 2019 году. У яе ўвайшло 200 зь лішнім рассакрэчаных дакумэнтаў з архіву ўкраінскага КДБ. Многія дакумэнты, якія захоўваюцца ў Маскве, па-ранейшаму застаюцца сакрэтнымі.
26 красавіка 1986 году пры правядзеньні праектных выпрабаваньняў на ЧАЭС адбыўся выбух, які цалкам разбурыў чацьвёрты рэактар і выклікаў моцнае радыяцыйнае заражэньне. Насельніцтва Прыпяці, Чарнобылю і ўсіх іншых населеных пунктаў у 30-кіламетровай зоне цалкам эвакуявалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галасы адселеных вёсак»: у незвычайным праекце можна пачуць і пабачыць вёскі, якіх ужо нямаУ момант аварыі на ЧАЭС загінулі два чалавекі, а пазьней ад радыеактыўнага апраменьваньня на працягу трох месяцаў памёр яшчэ 31 чалавек. А ліквідатары аварыі і жыхары паблізу Прыпяці атрымалі велізарную дозу апраменьваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краснапольшчына: Чарнобыльскі паўраспад