У Беларусі 22 чэрвеня праходзяць дзясяткі судоў над удзельнікамі стыхійных «ланцугоў салідарнасьці». Толькі ў Менску вядома пра амаль чатыры дзясяткі працэсаў.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Паводле «Вясны», ужо вядома пра такія выракі паводле артыкулаў за «несанкцыянаванае мерапрыемства» або «непадпарадкаваньне міліцыі»:
- Сяргей Багроў — 15 сутак арышту (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах журналіст «Ганцавіцкага часу»);
- Аляксандар Сьпірыдонаў — 15 сутак арышту (суд Ленінскага раёну Магілёва, судзьдзя Алена Літвіна);
- Руслан Стралец — 12 сутак арышту (суд Цэнральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачок);
- Ільля Уласаў — 10 сутак арышту (Бабруйск, судзьдзя Тацяна Тарабуева);
- Уладзімер Міхалап — 10 сутак арышту (Бабруйск, судзьдзя Тацяна Тарабуева). У ізалятар не прынялі і часова адправілі дадому праз высокую тэмпэратуру, пасьпеў адседзець 3 сутак;
- Сяржук Лацінскі — 10 сутак арышту (Бабруйск, судзьдзя Тацяна Тарабуева). У ізалятар не прынялі і часова адправілі дадому праз высокую тэмпэратуру, пасьпеў адседзець 3 сутак;
- Раман Баброў — 5 сутак арышту (Ворша, судзьдзя Ірына Кохава, выпусьцілі пасьля суду, недасядзеў два з паловай дні);
- М. Арцюхоў — штраф 1350 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Марына Фёдарава);
- Віктар Савіч — штраф 1350 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
- Алена Янушкоўская — штраф 1215 рублёў (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, была тры дні пад арыштам);
- Леанід Чыркоў — штраф 1080 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Вера Галаўкова);
- Максім Валчок — штраф 1080 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
- Юрась Палейка — штраф 1080 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Вера Галаўкова);
- Д. Кудрыцкі — штраф 1080 рублёў (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Сяргей);
- Дзьмітры Місюк — штраф 1080 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
- Аляксей Хількевіч — штраф 1080 рублёў (невядомы суд у Менску, быў у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна);
- Павал Шавель — штраф 945 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
- Аляксандар Мацяюк — штраф 945 рублёў (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Ала Бардзюкова, разгляд яшчэ аднаго пратаколу адкладзены да 25 чэрвеня);
- Мікіта Аніскевіч — штраф 864 рублі (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Сяргей Шаціла);
- Дзьмітры Мартыненка — штраф 810 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
- Мікіта Старавойтаў — штраф 810 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Вера Галаўкова);
- В. Лукашэвіч — штраф 810 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Малашэнка);
- Сяргей Дробышаў — штраф 810 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
- Дзьмітры Шувалаў — штраф 810 рублёў (Барысаў, судзьдзя Аляксей Болатаў);
- А. Аўчыньнікаў — штраф 810 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Сяргей Шаціла);
- Андрэй Крыварот — штраф 810 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску);
- Андрэй Забелін — штраф 810 рублёў (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Сяргей);
- А. Багацін — штраф 810 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
- А. Хаміцэвіч — штраф 810 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Воўк);
- К. Шарэшык — штраф 810 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Шоцік);
- Аляксей Пазьняк — штраф 810 рублёў (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах журналіст «Ганцавіцкага часу);
- В. Класінскі — штраф 810 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Вольга Няброская);
- Юры Панасюк — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч);
- Дзьмітры Панасюк — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Жанна Хвайніцкая);
- Сяргей Чаркашаў — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Алег Каляда);
- Я. Кацуба — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Алег Каляда);
- Арцём Салодкін — штраф 810 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
- Аляксей Дзевятаеў — штраф 675 рублёў (Барысаў, судзьдзя Аляксей Болатаў);
- Барыс Хадасевіч — штраф 675 рублёў (Барысаў, судзьдзя Аляксей Болатаў);
- Сяргей Гарбачоў — штраф 675 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Воўк);
- Аляксей Арцішэўскі — штраф 675 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя — Ганна Буўноўская);
- Аляксей Мітрафанаў — штраф 675 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя — Юлія Шут);
- А. Жылач — штраф 675 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Вольга Няброская);
- Анатоль Стрэчань — штраф 675 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Алена Жывіца);
- Віктар Хвашчэўскі — штраф 675 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя Ігнатовіч);
- Павал Садоўскі — штраф 675 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Генадзь Янкоўскі);
- Аляксандар Ясько — штраф 675 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску);
- Аляксандар Палуянчык — штраф 675 рублёў (невядомы суд у Менску);
- Г. Юр’еў — штраф 540 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Натальля Дзядкова);
- Яўган Сталярчук — штраф 540 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя Дзьмітры Лукашэвіч);
- Павал Пруднікаў — штраф 540 рублёў (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Алена Цыганкова);
- Уладзіслаў Шнігір — штраф 540 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску);
- Кастусь Лічук — штраф 540 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Аляксей Кісьляк);
- Уладзімер Заблоцкі — штраф 540 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Малашэнка);
- Віктар Бакаеў — штраф 540 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску);
- Уладзіслаў Таранда — штраф 540 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- Мікалай Саўкін — штраф 540 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Алена Жывіца);
- М. Клімовіч — штраф 540 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
- Шота Лабжанідзэ — штраф 540 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя Марыя Ярохіна);
- Аляксандар Сямёнаў — штраф 540 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
- Павал Алешчык — штраф 540 рублёў (суд Фрунзенскага раёну Менску, судзьдзя Ала Скуратовіч);
- Ільля Мурашка — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
- В. Карапузаў — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
- Антон Болатаў — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
- Раман Сталбуноў — штраф 405 рублёў (суд Салігорскага раёну, судзьдзя Вольга Пракаповіч);
- Аляксандар Бондар — штраф 378 рублёў (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах, судзьдзя Юліяна Шчэрба);
- Арцём Хацкевіч — штраф 270 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
- Д. Плеханаў — штраф 135 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
- Ала Калесьніковіч — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
- Аляксандр Палякоў — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
- Аляксандар Сайко — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
- Вераніка Бецько — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
- Іна Макарэвіч — штраф 108 рублёў (суд Салігорскага раёну, судзьдзя Вольга Пракаповіч);
- Дзьмітры Скрыган — штраф 108 рублёў (суд Салігорскага раёну, судзьдзя Вольга Пракаповіч);
- Рагачэўскі — невядомы штраф (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Жанна Хвайніцкая);
- яшчэ два чалавекі ў Барысаве са штрафамі па 675 рублёў (судзьдзя Аляксей Болатаў).
Чакаюць прысудаў або прысуд невядомы:
- Андрэй Навакоўскі (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- І. Баранаў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- Мікіта Карзей (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч);
- Аляксандар Карманаў (суд Кастрычніцкага раёну Менску);
- Павал Буднік (суд Партызанскага раёну Менску);
- Леанід Кузьміч (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
- В. Лебедзеў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
- Аляксандар Еўмінчыкаў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
- М. Кушэль (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Сьвятлана Чараповіч);
- Ільля Стаўроў (у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна, судзіць маюць у Цэнтральным раёне Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
- Дзяніс Чэкан (у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна);
- Ігар Прыбыш (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Кулін);
- Георгій Даніленка (Бабруйск);
- Сяргей Бяляеў (Бабруйск, вызвалены ў дзень затрыманьня праз інваліднасьць);
- Т. Філімонава (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Алена Цыганкова);
- Тацяна Севярынец (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Дзяніс Аляксеенка);
- Уладзімер Кучынскі (Салігорск);
- Дзьмітры Жулік (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах, судзьдзя — Кацярына Груда);
- Алена Давыдава (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачок);
- Уладзіслаў Труханаў (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачок, суд перанесены на 24 чэрвеня);
- Ягор Дулік (Ганцавічы, судзілі ў Баранавічах, забралі з суду ў лякарню, падазрэньне на пералом рабра);
- Віталь Грыцько (Ганцавічы);
- Валер Чурак (Ганцавічы, паседжаньне перанесьлі на 23 чэрвеня);
- В. Сарэла (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Сарэла);
- А. Лаўскі (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Сяргей);
- В. Шаўчэнка (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Анастасія Ляйкоўская);
- Андрэй Навукоўскі (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- Мікалай Алейнік (Маладэчна, выклікалі хуткую ў суд, перанесьлі разгляд на 24 чэрвеня);
- Андрэй Багамолаў (Маладэчна, суд перанесьлі на 24 чэрвеня);
- яшчэ прынамсі 14 чалавек у Маладэчне;
- і іншыя (сьпіс удакладняецца).
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.