Пасольства Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску распаўсюдзіла заяву ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй у Беларусі. Амэрыканскае прадстаўніцтва падтрымала права беларусаў на мірны ўдзел у выбарах без запалохваньняў.
«Злучаныя Штаты падтрымліваюць права ўсіх беларусаў на мірны ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах і свабоду ад запалохваньня. Шанаваньне асноўных свабодаў і дэмакратыі ўмацоўвае сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі і пракладае шлях да больш цесных сувязяў з ЗША», — гаворыцца ў Твітэры амэрыканскага прадстаўніцтва.
18 чэрвеня ў цэнтры Менску, каля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі на праспэкце Незалежнасьці прайшоў супольны пікет прадстаўнікоў апазыцыйнай правацэнтрысцкай кааліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Надакучыла баяцца». Пікет салідарнасьці ў цэнтры Менску. ВІДЭА, ФОТАМэта акцыі — выказаць салідарнасьць зь Сяргеем Ціханоўскім, Віктарам Бабарыкам, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам і іншымі затрыманымі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Пікет перайшоў у імправізаваны жывы ланцуг салідарнасьці, які трываў больш за 6 гадзін.