Пэкін уводзіць «ваенныя» захады ў барацьбе з новым усплёскам COVID-19. ФОТАРЭПАРТАЖ
Працаўнікі аэрапорту ў ахоўных масках на тэрмінале №3 Пэкінскага сталічнага міжнароднага аэрапорту, 17 чэрвеня 2020 году. Пэкін скасаваў больш за 1200 рэйсаў на фоне новых выпадкаў каранавірусу
Мэдык у ахоўным касьцюме зьвяртаецца да людзей, якія выстраіліся, каб здаць аналізы на каранавірус
Працаўнік мые шкляныя дзьверы ў мэдычным цэнтры тэставаньня на COVID-19
Людзі, якія носяць маскі і шчыткі, здаюць тэст на каранавірус у парку ў раёне Фэнтай пасьля росту колькасьці выпадкаў каранавіруснай хваробы
Людзі чакаюць у чарзе, каб здаць тэст на COVID-19
Мужчына праходзяць праверку на COVID-19 у імправізаваным цэнтры тэставаньня
Жанчына атрымлівае пакунак у жылым комплексе, дзе прынялі найбольш жорсткія захады барацьбы зь вірусамі і акружылі калючым дротам пасьля новага выбуху COVID-19 у раёне Фэнтай.
Мужчына глядзіць у акно замкнёнага жылога комплексу ў раёне Фэнтай пасьля новага выбуху COVID-19.
Паліцыя забараняе фатаграфаваць людзей, якія стаяць у чарзе па тэст на COVID-19
Людзі дастаўляюць ежу да барʼеру вакол замкнёнага жылога комплексу ў раёне Фэнтай
І мужчына, і дзіця ў масках
Супрацоўнікі авіякампаніі накіроўваюць падарожнікаў у пункт пропуску для пасажыраў з раёнаў высокай ступені рызыкі, каб тыя паказалі вынікі тэстаў на COVID-19 перад пасадкай на рэйс у тэрмінале № 2 у аэрапорце Пэкіну. У сталіцы Кітаю ў сераду скасавалі больш за 60% камэрцыйных рэйсаў і падвысілі ўзровень апавяшчэньня на фоне новага выбуху каранавірусу.
Жанчына атрымлівае ежу ў жылым комплексе, дзе былі прыняты жорсткія антывірусныя захады
Мэдыкі ў засьцерагальным убраньні каля спартовага цэнтру Гуанань дапамагаюць прайсьці тэст людзям, якія жывуць побач або якія наведвалі рынак Сіньфадзі, дзе зьявіўся новы выбух каранавірусу
Жанчына каля жылога комплексу блізу рынку Юйцюаньдун у раёне Хайдзянь
На выхадзе з цэнтру тэставаньня на каранавірус
Людзі шыхтуюцца ў чэргі ноччу, каб прайсьці тэст на COVID-19
Добраахвотнікі з каманды Blue Sky дэзынфікуюць аптовы рынак Юэгэчжуан пасьля новых выпадкаў COVID-19
Супрацоўнік службы бясьпекі каля заблякаванага ўваходу на рынак Сіньфадзі
Мэдык зьбірае мазкі ад людзей, якія нядаўна езьдзілі ў Пэкін, фота з гораду Нанкін, правінцыя Цзянсу, 15 чэрвеня
Супрацоўнік службы аховы падыходзіць да фатографа на палігоне спартовага цэнтру Гуанань
Парамілітарная паліцыя ідзе на закрыты рынак Сіньфадзі ў Пэкіне, 14 чэрвеня
Мэдык размаўляе праз мабільны тэлефон паблізу рынку Сіньфадзі ў спартовым комплексе Гуанань
Супрацоўнікі службы бясьпекі правяраюць тэмпэратуру ў людзей, якія выяжджаюць з рынку Сіньфадзі
Жанчына за агароджай чакае даставы тавараў, замоўленых праз інтэрнэт, у жылым раёне Іланьюань, які знаходзіцца ў закрытым рэжыме пасьля выбуху COVID-19 паблізу закрытага рынку Сіньфадзі. Агулам закрытыя адзінаццаць жылых будынкаў на поўдні Пэкіну