19 чэрвеня авіякампанія «Белавія» аднаўляе наўпроставыя рэйсы зь Менску ў Харкаў і назад. Пералёты будуць штодзённыя.
Раней зь беларускай сталіцы ўжо можна было вылецець у Кіеў, Адэсу, таксама анансуюць палёты ў Львоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» аднаўляе палёты ва Ўкраіну. Але для пасажыраў ёсьць абмежаваньніПры гэтым пасажыры мусяць выконваць шэраг патрабаваньняў. У прыватнасьці, для ўезду ва Ўкраіну неабходны страхавы поліс, а для асобаў з праблемных з прычыны каранавірусу тэрыторыяў — самаізаляцыя. Людзей бяз масак на пасадку не пускаюць.
Выключэньні — для супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў і міжнародных місіяў; чальцоў экіпажаў транспартных сродкаў, паветраных, марскіх суднаў і лякаматыўных брыгадаў, калі няма падставаў меркаваць, што яны былі ў кантакце з хворым COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастак Марачкін вярнуўся з самага доўгага пленэру ў жыцьці — чатыры месяцы на карантыне ў ЧарнагорыіУ сваю чаргу іншаземцы, якія прыляцелі ў Беларусь, мусяць прайсьці тэмпэратурны скрынінг і абавязковую 14-дзённую самаізаляцыю. Таксама замежным грамадзянам спатрэбіцца мэдычная страхоўка, якая пакрывае лячэньне COVID-19.
Цяпер кампанія «Белавія» ажыцьцяўляе палёты ў аэрапорты двух дзясяткаў краін сьвету. Як вынікае з электроннага табло менскага лётнішча, у гэтым пераліку Адэса, Амстэрдам, Барсэлёна, Брусэль, Будапэшт, Бэрлін, Ерэван, Кіеў, Кішынёў, Лёндан, Мілян, Парыж, Прага, Рым, Стакгольм, Стамбул, Тырана, Тэль-Авіў, Франкфурт-на-Майне, Хэльсынкі ды іншыя.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ