Міністэрства энэргетыкі Беларусі не атрымлівала ад расейскага «Газпрому» апавяшчэньняў пра магчымае спыненьне паставак газу ў Беларусь з 1 ліпеня, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у ведамстве.
«Афіцыйнага ліста аб спыненьні паставак газу для беларускіх спажыўцоў ад „Газпрому“ у міністэрства не паступала», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія акцыянэры назвалі незаконным прызначэньне в. а. старшыні ўправы «Белгазпрамбанку»Раней некаторыя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі інфармацыю, што такім чынам расейская манаполія адрэагавала на ператрусы ў офісе «Белгазпрамбанку» і арышты чальцоў праўленьня. «Газпром» і «Газпромбанк» — асноўныя акцыянэры «Белгагазпрамбанку», ім належыць 99% актываў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цэнавыя ўмовы канчаткова ўзгодненыя». «Газпром» адказаў на запыт Міністэрства энэргетыкі БеларусіАкрамя таго, «Газпром» яшчэ раней папярэджваў, што беларускі бок ад пачатку году назапасіў доўг у памеры 165 млн даляраў, і прыгразіў санкцыямі.