Паводле дзяржаўнай тэлевізіі, «паўтары сотні карцін коштам 20 мільёнаў даляраў далучаныя да крымінальнай справы», зьвязанай з супрацоўнікамі «Белгазпрамбанку». Мастацтвазнаўцы называюць гэта «рэйдэрскім захопам». Галерэя, зь якой забралі калекцыю «Белгазпрамбанку», зноў адкрылася з QR-кодамі замест карцінаў.
Калекцыя «Белгазпрамбанку» налічвае больш за 150 артэфактаў — карціны, скульптуры, кнігі. Найбольш каштоўная частка калекцыі — творы мастакоў Парыскай школы родам зь Беларусі: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Шрагі Царфіна, Пінхуса Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча.
Самая вядомая хь іх — «Ева» Хаіма Суціна, напісаная ў 1928 годзе і набытая ў калекцыю банку за 1,8 млн даляраў. У сацыяльных сетках сталі рабіць каляжы зь ёй як сымбалем рэзананснай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справа «Белгазпрамбанку». Хто затрыманы і што вядома на сёньня?