Палітычная рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі запатрабавала ад Цэнтравыбаркаму не рэгістраваць кандыдатам на выбарах Аляксандра Лукашэнку, які заявіў, што адмовіцца падпарадкавацца волі народу, калі народ абярэ іншага прэзыдэнта, — напісана ў заяве.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
На фоне рэпрэсіяў супраць альтэрнатыўных кандыдатаў і чальцоў іх ініцыятыўных групаў кіраўніцтва АГП выступіла з заявай.
Асноўныя палажэньні заявы:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Партыя БНФ заклікала Генпракуратуру і СК даць ацэнку «зьняважлівым ды пагрозьлівым» заявам Лукашэнкі- Злоўжываньне ўладай — крымінальнае злачынства, яно не застанецца без пакараньня, усе саўдзельнікі будуць прыцягнутыя да адказнасьці.
- Афіцэры мусяць памятаць пра прысягу беларускаму народу і афіцэрскі гонар, пра тое, што павагу да сябе цяжка набыць, але лёгка страціць.
- Выказваецца салідарнасьць зь Сяргеем Ціханоўскім, Віктарам Бабарыкам, Валерыем Цапкалам, супраць якіх дзейны рэжым разгарнуў процізаконную кампанію перасьледу.
- Ад Генэральнай пракуратуры патрабуецца праверыць дзеяньні грамадзяніна Лукашэнкі на прадмет парушэньняў, прадугледжаных арт. 342, 357, 361, 424, а таксама падрыхтоўкі да дзеяньняў, прадугледжаных арт. 382 Крымінальнага кодэксу, бо ў яго заявах ўтрымліваюцца антызаконныя заклікі.
- Ад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі АГП патрабуе вынесьці Лукашэнку афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці дзеяньняў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы, у тым ліку заклікаў да незаконнага ўжываньня зброі супраць цывільных асобаў, што можа выклікаць масавыя беспарадкі, заявы аб намеры незаконна прысвоіць паўнамоцтвы ў выпадку абраньня іншага кандыдата, адмовы ад перадачы ўлады.
- Ад Цэнтравыбаркаму АГП патрабуе вынесьці прэтэндэнту на статус кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнку папярэджаньне за вышэйзгаданыя дзеяньні і адмовіць яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты, бо падобныя паводзіны недапушчальныя для чалавека, які мусіць служыць народу, чыю волю ён загадзя адмаўляецца прызнаваць.
«Мы ўпэўненыя, што Беларусь заслугоўвае лепшага і сыход Лукашэнкі адкрые перад краінай шмат новых магчымасьцяў», — падсумоўваецца ў заяве палітычнай рады АГП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў «нагадаць», як ва Ўзбэкістане расстралялі дэманстрантаў. Што было ў Андыжане?
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.