Кіраўніка філіі «Белгазпрамбанку» ў Магілёве Сяргея Кармызава абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры, паведаміў 13 чэрвеня дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1».
Як прагучала ў эфіры «Беларусь 1», гаворка ідзе пра маніпуляцыі з выдачай банкаўскіх крэдытаў — фактычна аб «продажы» крэдытаў.
«Падрабязнасьці ашуканскай схемы праваахоўнікі абяцаюць распавесьці пазьней, але ўжо цяпер вядома, што пацярпелыя ацэньваюць прычыненую шкоду ў дзясяткі тысяч даляраў», — гаворыцца ў сюжэце.
Іншыя падрабязнасьці тэлеканал не прывёў. У эфіры таксама паказалі пачкі даляраў і эўра, маленькія мерныя зьліткі золата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі старшыню магілёўскай філіі «Белгазпрамбанку», сябра ініцыятыўнай групы БабарыкіСяргей Кармызаў — удзельнік ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, былога кіраўніка «Белгазпрамбанку».
Кармызава затрымалі 12 чэрвеня пасьля ператрусаў у галоўным офісе «Белгазпрамбанку» і шэрагу прыватных кампаній, у людзей, зьвязаных з Бабарыкам. Акрамя яго, затрымалі каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласьці Ўладзімера Дударава, які да кастрычніка 2019 году быў намесьнікам мэра Магілёва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нягоднік», «рыльца ў пушку», «адна шайка-лейка». Лукашэнка атакаваў Бабарыку, па справе «Белгазпрамбанку» затрымалі 15 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку» завялі крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кентаўр», «Кампары», «ПрыватЛізінг». У Менску прайшлі ператрусы ў прыватных кампаніях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзеяньні сьледчых носяць палітычны характар». Што сказаў Бабарыка пасьля ператрусу ў «Белгазпрамбанку». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Альбо мы зробім нашу рэвалюцыю надзеі мірна, без крыві, альбо „Чаўшэску“» — вялікае інтэрвію зь Віктарам Бабарыкам