Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кентаўр», «Кампары», «ПрыватЛізінг». У Менску прайшлі ператрусы ў прыватных кампаніях

абноўлена

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка

У менскіх офісах страхавой кампаніі «Кентаўр» і вытворцы сродкаў гігіены «Кампары» прайшлі ператрусы, паведамляе Tut.by.

Ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Ператрусы прайшлі ў двух офісах «Кентаўра». Паводле дырэктара кампаніі Сяргея Прахорчыка, ​у кампаніі забралі дакумэнты па фармаваньні статутнага фонду, пратакол сходу акцыянэраў і базу па бухгальтарскім уліку. У дырэктара і ягонага намесьніка забралі служобвыя ноўтбукі, у начальніка ўправы добраахвотнага мэдычнага страхаваньня — два тэлефоны, піша Tut.by.

У офісе кампаніі «Кампары» таксама вобшук. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў дырэктар Анатоль Булава, ён уваходзіць у ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.

Раней супрацоўнікі ДФР прыйшлі зь ператрусам у галаўны офіс «Белгазпрамбанку», якім да таго 20 гадоў кіраваў Бабарыка.

У Камітэце дзяржкантролю сказалі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».

Таксама адбываецца ператрус у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР з усіх рэіёнаў Беларусі, пра што сьведчаць нашыўкі на шаўронах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG