Вечарам 12 чэрвеня пачаўся вобшук у доме гомельскага блогера (youtube-канал «Тапок TV»), актывіста супольнасьці «Страна для жизни» Вадзіма Караленкі.
З пастановай на вобшук прыехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гомельскага РАУС. Маладому чалавеку інкрымінуюць крымінальны артыкул — пашырэньне парнаграфіі. Учора на яго склалі адміністрацыйны пратакол за пашырэньне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Вадзіма няма дома, на вобшуку прысутнічае ягоная маці. Вечарам ля дому яе чакалі апэратыўнікі. Яны патлумачылі, што на старонцы Вадзіма «ВКонтакте» былі знойдзены парнаграфічныя ролікі, якія нібыта зьявіліся там у 2010 годзе. А ў 2007 годзе на яго старонцы зьявілася забароненая нацысцкая сымболіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе зь дзецьмі Сьвятланы ЦіханоўскайНа пытаньне маці: «А чаму раней, у 2007 і 2010 годзе гэтага ніхто ня бачыў і не шукаў сына?» адзін з апэратыўнікаў адказаў: «Ну вы ж разумееце, тут жа палітычны кантэкст, ваш сын актыўна займаецца выбарамі. Таму і праглядалі яго старонку «ВКонтакте» і знайшлі такое».
У пастанове на вобшук напісана, што парнаграфічныя матэрыялы на старонцы Вадзіма знайшло 8 (па Гомельскай вобласьці) упраўленьне ГУБАЗіК.
11 чэрвеня Вадзіма Караленку выклікаў на размову ўчастковы міліцыянт. Ён паведаміў, што ў дачыненьні маладога чалавека складзеныя два пратаколы за пашырэньне «незаконных матэрыялаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці Ціханоўскага перажыла гіпэртанічны крызБлогер раней у камэнтары Свабодзе зазначаў, што пакуль ён не праводзіў стрымы з пікетаў для збору подпісаў — ім міліцыя не цікавілася.