Эўракамісія рэкамэндавала краінам ЭЗ, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону, пачаць з 1 ліпеня паэтапнае адкрыцьцё зьнешніх межаў, закрытых зь сярэдзіны сакавіка ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Камісія разьлічвае, што да гэтага моманту будуць у асноўным зьнятыя абмежаваньні на перамяшчэньне паміж самімі краінамі Шэнгенскай зоны.
Да 30 чэрвеня мяжы ЭЗ для грамадзянаў трэціх краін, акрамя тых, якія маюць від на жыхарства і ўяжджаюць з прычыны настойлівай неабходнасьці, застануцца закрытымі. З 1 ліпеня Эўракамісія рэкамэндуе адкрыць ўезд для шэрагу катэгорый замежнікаў, у прыватнасьці, для студэнтаў і высокакваліфікаваных працаўнікоў, аднак не для турыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гуляюць у рызыкоўную гульню». Міністар здароўя Літвы параіў не адкрываць межы зь БеларусьсюРазам з тым рэкамэндавана з 1 ліпеня адкрыць межы для грамадзян шэрагу балканскіх краін, якія не ўваходзяць у ЕС. Беларусь у рэкамэндацыях Эўракамісіі ня згадваецца.
Далейшае адкрыцьцё межаў, як гаворыцца ў рэкамэндацыі, павінна адбывацца скаардынавана і з улікам шэрагу крытэраў. Галоўны з іх — эпідэміялягічная сытуацыя ў краінах, зь якімі будуць адкрываць мяжы, не павiнна быць горшай, чым у краінах Шэнгенскай зоны, і самі гэтыя краіны павінны адкрыць свае межы для грамадзянаў ЭЗ.
Рэкамэндацыі Эўракамісіі павінны быць фармальна ўхваленыя краінамі ЭЗ.