У Беларусі завяршыўся тэставы этап стварэньня сеткі электразаправачных станцый, калі зарадзіць электрамабіль можна было бясплатна. Ад 1 ліпеня «Беларуснафта» уводзіць тарыфы на зарадку на сваіх станцыях Malanka.
Як запэўнілі Tut.by у кампаніі, кошт электраэнэргіі будзе самым нізкім у параўнанні з эўрапейскімі краінамі — прыкладна 30-40 капеек за 1 кВт·гадз.
З 15 чэрвеня да 31 сьнежня 2025 году пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі электрамабіляў для асабістага карыстаньня ня трэба будзе плаціць падатак на даданую вартасьць (ПДВ).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 15 чэрвеня беларусам ня трэба будзе плаціць падатак за ўвоз электрамабіляў«Зарадка электрамабіляў была бясплатнай ад 2014 году, пакуль мы працавалі ў тэставым рэжыме, — нагадаў намесьнік дырэктара „Беларуснафты“ Андрэй Коцік. — Пачатковы этап мы завершылі: Malanka працуе ва ўсіх рэгіёнах, на ўсіх магістралях. Абсталявана больш за 260 станцый, што дастаткова для абслугоўваньня тысяч электрамабіляў. І лягічна пераходзім да наступнага этапу — эканамічна абгрунтаванага разьвіцьця. Нават фірмовыя станцыі Tesla, якія ў пэрыяд станаўленьня былі бясплатныя, цяпер робяць паслугу за грошы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуснафта» за год абавязалася давесьці колькасьць электразаправак да паўтысячыПа словах прадстаўніка «Беларуснафты», электрапаліва будзе удвая таньнейшае за бэнзін. Так, поўная зарадка электракара Nissan Leaf з ёмістасьцю батарэі 24 кВт/г абыдзецца ўладальніку ў 7-9 рублёў. Гэтага запасу хопіць, каб праехаць 150 кілямэтраў. Аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня выдаткуе на пераадоленьне такой жа адлегласьці каля 10 літраў паліва на суму 18-20 рублёў.
Невысокую цану, як лічыць Андрэй Коцік, можна будзе трымаць дзякуючы электраэнэргіі зь БелАЭС.