Вярхоўны суд Ізраілю скасаваў закон, які задняй датай легалізаваў каля 4000 дамоў, пабудаваных габрэйскімі пасяленцамі на заходнім беразе ракі Ярдан. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Закон, прыняты ў 2017 годзе, дазваляе пасяленцам заставацца на анэксаванай тэрыторыі, калі яны пабудавалі свае дамы, ня ведаўшы пра ранейшае валоданьне гэтай зямлёй палестынцамі, альбо калі будоўля была санкцыянаваная дзяржавай.
За рашэньне прагаласавалі 8 судзьдзяў, супраць — 1. Паводле суду, закон парушаў правы палестынскіх жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністра Ізраілю Нетаньягу судзяць за карупцыюПартыя Лікуд цяперашняга прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу выказала жаль з нагоды судовага рашэньня і заявіла, што будзе працаваць над тым, каб зноў прыняць такі закон. Аднак іншая партыя з урадавай кааліцыі заявіла, што закон у такім фармаце «пярэчыць канстытуцыйнай сытуацыі ў Ізраілі, і яго юрыдычныя праблемы былі вядомыя на час прыняцьця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль сфармаваў «урад нацыянальнай згоды» пасьля 1,5 года крызісу