Былы прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў 5 чэрвеня, што ягоным імем «спрабуюць маніпуляваць», піша БелТА. Ён сьцьвярджае, што не пакідаў подпісаў за патэнцыйных альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты.
УЖЫВУЮ. Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Як адзначае Reform.by, пра тое, што Кабякоў падпісаўся за вылучэньне банкіра Віктара Бабарыкі, першым паведаміў Telegram-канал расейскага паліттэхноляга Ўладзіслава Рагімава, які месяц таму сьцьвярджаў, што ўцёк зь Беларусі, баючыся арышту.
«Я ніякіх подпісаў ні ў адным падпісным лісьце нідзе ня ставіў, — заявіў Андрэй Кабякоў. — Таму, калі я пачуў і ўбачыў у Telegram-каналах, што я там за аднаго з кандыдатаў праявіў ініцыятыву і паставіў свой подпіс ... У гэтым, вядома, нічога незаконнага няма, але я гэтага не рабіў».
Кабякоў выказаў абурэньне тым, што ягоным імем «карыстаюцца ў палітычных мэтах», і робіць гэта «трэцяя сіла, зацікаўленая ў разгойдваньні сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне». Пра сябе ён заявіў, што «ніколі ня быў ні калябарантам, ні здраднікам, і ніколі ім ня стане».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабякоў застаўся задаволеным правалам плянаў пяцігодкі«Каб была зразумелая мая пазыцыя з пункту гледжаньня выбарніка і чалавека, які значны час прапрацаваў у дзяржаўных структурах: я за сацыяльную стабільнасьць у краіне і шырокае разьвіцьцё інтэграцыі Беларусі і Расеі», — дадаў Кабякоў.
На ягоную думку, абвастрыць сытуацыю ў Беларусі спрабуюць тыя, хто «хоча зрабіць зь Беларусі Ўкраіну сацыяльна-палітычнай абстаноўкай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БТ пакажа «Слугу народу», сэрыял зь Зяленскім пра зьмену ўладыПрэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.