У Горадні затрымалі валянтэра і каардынатарку ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

Затрымаеньне Ўладзімера Кнігі

Валянтэра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў Сьвятланы Ціханоўскай Уладзімера Кнігу затрымалі на пікеце ў Горадні 4 чэрвеня.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Пра гэта Свабодзе паведаміла адна з прадстаўніц ініцыятыўнай групы Вольга Каракіна. Падставы затрыманьня ёй невядомыя. Міліцыянты пасадзілі Кнігу ў шэры мікрааўтобус каля Савецкай плошчы.

Па словах Каракінай, валянтэры на пікеце дапамагаюць ставіць намёт ад дажджу, прывозяць неабходныя для пікету рэчы, сочаць за тым, каб на пікеце не было правакацый, і нават выконваюць ролю ахоўнікаў, бо цяпер подпісы зьбіраюць дзяўчаты.

Пазьней, як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», затрымалі і саму Вольгу Каракіну — каардынатарку ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па Горадзеншчыне. Яе міліцыя забрала зь мінірынку на вуліцы Паповіча ў Горадні. Яна там працавала. Вольга Каракіна — дзяўчына затрыманага 29 траўня ў Горадні Змітра Фурманава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька затрыманага каардынатара штабу Ціханоўскай па Горадні: «Мы для іх ніхто»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якая ў нас бяспраўная краіна!» Што расказваюць блізкія затрыманых разам зь Ціханоўскім

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла, што ў Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч даляраў і радыёстанцыі. ФОТА і ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі аўтара каналу «Мозырь для жизни». Рабілі начны ператрус у фэрмэра, якога здымаў Ціханоўскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў перавялі ў менскі сьледчы ізалятар

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).