У адказе Цэнтральнай выбарчай камісіі гаворыцца, што для вынясеньня папярэджаньня Аляксандру Лукашэнку «няма прававых падстаў».
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Як адзначаецца ў адказе, у ЦВК «паступілі шматлікія звароты» наконт выказваньняў Лукашэнкі, якія, на думку аўтараў зваротаў, маюць дыскрымінацыйны характар у дачыненьні да беларускіх жанчын і парушаюць артыкул 47 Выбарчага кодэксу.
Свабода раней пісала пра адну з скаргаў на выказваньне Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі «Канстытуцыя не пад жанчыну», якое аўтарка скаргі, уладальніца менскага бару «Сіняя каза» і двух манікюрных салёнаў, жыхарка Менску Ксенія Фёдарава назвала «абразьлівым і для сябе, і для памяці продкаў, і для ўсіх сучасных дзяўчат і жанчын краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За выказваньне пра «Канстытуцыю не пад жанчыну» на Лукашэнку паскардзіліся ў ЦВКУ адказе, які ЦВК апублікавала на сваім інтэрнэт-сайце, не палічыўшы патрэбным даслаць адказы на звароты заяўнікам («на падставе пункту 7 арт. 25 беларускага Закону „Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў“») тлумачыцца, што артыкул 47 Выбарчага кодэксу, які ўстанаўлівае абмежаваньні пры правядзеньні перадвыбарнай агітацыі, не ўжываецца да тых, хто вылучаецца кандыдатам у прэзыдэнты, «паколькі ў ім прадугледжаныя патрабаваньні да агітацыйнай дзейнасьці кандыдатаў у прэзыдэнты пасьля іх рэгістрацыі».
Паняцьця заўчаснай агітацыі, на якую ўказваюць заяўнікі, выбарчае заканадаўства ня ўтрымлівае, адпаведна, прававых падстаў для вынясеньня папярэджаньня Лукашэнку няма, гаворыцца ў адказе ЦВК, а «пазыцыя аўтараў зваротаў адлюстроўвае іх асабістую думку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Так сказаць можа толькі слабы і залежны чалавек» — Кавалькова і Караткевіч пра заяву Лукашэнкі, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам28 траўня Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра блогера Сяргея Ціханоўскага, які «нават не кандыдат у прэзыдэнты, за жонку там дбае». Лукашэнка сказаў, што Ціханоўскі «разумее ж, што за жонку ніхто не прагаласуе ў Беларусі».
«У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадзтва не сасьпела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас паводле Канстытуцыі прэзыдэнт мае моцную ўладу. У нас прэзыдэнт — не Літва. Там прэзыдэнт была Даля Грыбаўскайце, прыйшла, паўсьміхалася, пасядзела і пайшла. Ні за што не адказвае, таму што там парлямэнцкая рэспубліка. У нас — не. Прэзыдэнтам будзе мужык, я ў гэтым абсалютна перакананы», — заявіў Лукашэнка.
Ягоныя словы публічна скрытыкавалі многія беларускія жанчыны, у тым ліку кандыдаткі ў прэзыдэнты на выбарах розных гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая адказала Лукашэнку: «Певень, мабыць, добра кукарэкае, але яйкі ўсё ж такі нясе курыца» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму сыход Лукашэнкі будзе залежаць ад жанчын ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыя не пад жанчыну, краіна не пад «мужыка»Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.