Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША блізкі да таго, каб атрымаць неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду для вылучэньня кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі.
Джо Байдэн перамог на праймэрыз у 7 штатах, сярод якіх Мэрылэнд, Мантана, Нью-Мэксыка і Паўднёвая Дакота.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: «Ня стану разьдзімаць нянавісьць, калі мяне выберуць прэзыдэнтам»Мэрылэнд, які адпраўляе на зьезд 96 дэлегатаў, яшчэ больш набліжае Байдэна да запаветнай лічбы 1991, якая гарантуе вылучэньне афіцыйным кандыдатам ад партыі. Іншыя кандыдаты, якія ўключаюцца ў бюлетэні, не набліжаюцца да 15-працэнтнага парога, які трэба пераадолець.
Паўднёвая Дакота адпраўляе на зьезд 16 дэлегатаў, Нью-Мэксыка — 34.
Раней Байдэн перамог у Індыяне, Пэнсыльваніі і Род-Айлэндзе. Вынікі са штату Айдаха і акругі Калюмбія пакуль не паступілі.
Тым часам у рэспубліканцаў прэзыдэнт Дональд Трамп вядзе кампанію без канкурэнтаў.