Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалася рэалізацыя праекту высокатэхналягічнай аграпрамысловай вытворчасьці поўнага цыклю.
Як падкрэсьліў Лукашэнка, гэта першае такое прадпрыемства ў Беларусі, якое дасьць «калясальны эфэкт» у жывёлагадоўлі і сумежных галінах.
«Прадпрыемства, якое мы будуем пад Менскам, падобна да атамнай станцыі, стварэньня высокадакладнай зброі, касьмічных праектаў. Гэта зьвязана з высокімі тэхналёгіямі. Дадайце яшчэ IT-парк і лічбавізацыю краіны, і гэта будучыня нашай дзяржавы», — цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 77% старшыняў райвыканкамаў маюць сельгасадукацыю. Як у Беларусі гадуюць палітычную элітуПаводле яго, такое прадпрыемства ня новае ў свеце, але ня кожная краіна можа сабе яго дазволіць. Гэты праект рэалізуецца супольна з Кітаем і мае быць завершаны ў 2021 годзе.
Будаўніцтва пачалося пазалетась у Пухавіцкім раёне. У якасьці генпадрадчыка і акцыянэра выступае кітайская карпарацыя CITIC Group. Мяркуецца ўзьвесьці комплекс з паўтара дзясятка заводаў, дзе будзе арганізавана глыбокая перапрацоўка збожжа з атрыманьнем амінакіслотаў для вытворчасьці збалянсаваных кармоў і кармавых дабавак.