Гомельскі абласны суд вынес рашэньне ў гучнай крымінальнай справе — забойстве Тацяны Агіевіч, жонкі сьвятара з Азарычаў. 23-гадовага Віктара Марозава суд пастанавіў пазбавіць волі на 24 гады ва ўмовах калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Таксама суд задаволіў грамадзянскія позвы пацярпелых — сьвятара і яго сына, на матэрыяльную кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 75 тысяч рублёў кожнаму.
Злачынства адбылося ў кастрычніку 2019 году. Першапачаткова праз падазрэньне ў забойстве 42-гадовай Тацяны затрымалі яе мужа, праваслаўнага сьвятара. Але пазьней падазраваным прызналі 23-гадовага Віктара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра вяскоўца, якога падазраюць у забойстве жонкі сьвятара ў Азарычах25 траўня прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачаньня прасіла суд прызначыць абвінавачанаму пакараньне — 25 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьмерць Тацяны Агіевіч наступіла ад масіўнай страты крыві — ёй было нанесена ня менш за 16 удараў нажом і 42 — «тупым прадметам», дакладней рукамі і нагамі.
Першапачаткова ў забойстве жанчыны падазравалі ейнага мужа, сьвятара. Затым сьвятара вызвалілі, затрымаўшы Віктара Марозава. Пасьля затрыманьня міліцыяй вясковец прызнаў сваю віну і падрабязна расказаў пра забойства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Добры быў бацюшка». Жыхары вёскі Азарычы ў шоку ад забойства жонкі сьвятара. ФОТАВіктар працаваў на будоўлі царквы. У дзень забойства, 1 красавіка, ён пасварыўся са сваёй дзяўчынай зь іншай вёскі, вырашыў «пазычыць» аўтамабіль у сьвятара і зьезьдзіць да сяброўкі. Калі ішоў да хаты сьвятара, узяў з сабой нож, бо «разумеў, што добраахвотна матушка аўтамабіля ня дасьць». Сапраўды, Тацяна не дала ключоў ад аўтамабіля, і Віктар напаў на яе з нажом.
Пазьней ён зьмяніў паказаньні і сьведчыў што нож з сабой прыхапіў не для таго, каб забіваць, а каб падарыць свайму тату. Віктар стаў казаць, што ўдарыў нажом Тацяну, але, калі пайшоў з хаты, яна была жывая і сядзела на канапе.
Сьледзтва не знайшло пацьвярджэньня гэтаму — на канапе не было сьлядоў крыві. Віктар забіў Тацяну, забраў з хаты грошы — 20 даляраў і тысячу расейскіх рублёў, мабільны тэлефон «Соні», сеў за стырно чужога аўта і паехаў катацца. Тысячу расейскіх рублёў ён «абмяняў» на тры бутэлькі гарэлкі, якія выпіў са сваім бацькам. Пасьля гэтага зноў паехаў катацца. Потым лёг спаць у сястры.
У апошнім слове Віктар прасіў прабачэньня, казаў, што «зрабіў вялікую памылку» і не хацеў забіваць Тацяну.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН