Францыя выдзеліць больш за 8 мільярдаў эўраў на падтрымку аўтамабільнай прамысловасьці. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон. Грошы, перш за ўсё, будуць накіраваныя на вытворчасьць электрамабіляў і машын з гібрыдным рухавіком.
Субсыдыі атрымаюць таксама пакупнікі гэтых аўтамабіляў. Мяркуецца, што ахвотныя купіць гібрыдны аўтамабіль з магчымасьцю падзарадкі ад сеткі атрымаюць ад дзяржавы дзьве тысячы эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францускія дэпутаты-перабежчыкі пазбаўляюць Макрона большасьці ў парлямэнцеЗ прычыны пандэміі каранавірусу аўтамабільная вытворчасьць у Францыі скарацілася на 80 адсоткаў. У прадаўцоў сабралася паўмільёна новых і патрыманых машын. Паводле Макрона, дзяржава гатовая ня толькі стымуляваць продаж, але і падтрымліваць інавацыйныя распрацоўкі.
У абмен на дзяржаўную дапамогу заводы, паводле словаў францускага прэзыдэнта, ужо пагадзіліся вярнуць вытворчасьць зь іншых краінаў у Францыю і захаваць ужо наяўныя ў краіне магутнасьці ў поўным аб’ёме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрлін і Парыж прадставілі плян аднаўленьня эканомікі Эўразьвязу на 500 мільярдаў эўраМаштабнай задачай Францыі да 2025 году зьяўляецца выпуск аднаго мільёну экалягічных аўтамабіляў у год. Краіна павінна стаць першым у Эўропе вытворцам «чыстых» машын, заявіў Макрон. Паводле словаў Макрона, 100 тысяч новых станцый для падзарадкі электрамабіляў зьявяцца ўжо ў наступным годзе.