У аўторак у ЗША ўступае ў сілу забарона на ўезд у краіну прыежджых з Бразыліі. Мэта — абмежаваць распаўсюд каранавірусу. Колькасьцю пацьверджаных выпадкаў заражэньня Бразылія саступае толькі ЗША.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Перш плянавалі ўвесьці забарону на два дні пазьней, у чацьвер. Улады не ўдакладняюць прычыну пераносу даты.
Забарона распаўсюджваецца на ўсіх замежных грамадзян, якія пабывалі ў Бразыліі на працягу двух тыдняў да меркаванага ўезду ў ЗША.
Бразылія апошнім часам стала адным з найбуйнейшых асяродкаў каранавірусу: паводле статыстыкі ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза, яна саступае па колькасьці пацьверджаных выпадкаў толькі ЗША.
Бразыльскае міністэрства здароўя ў панядзелак паведаміла, што за папярэднія суткі ад каранавірусу памерлі 807 чалавек. У ЗША дзённы паказьнік склаў 620 сьмерцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт, які ня верыў у каранавірус. Глупства? Не, прагматычны разьлікЯк тлумачаць у Белым доме, забарона «дапаможа гарантаваць, што замежныя грамадзяне, якія пабывалі ў Бразыліі, ня будуць крыніцай дадатковых заражэньняў у краіне».
Раней прэзыдэнт Дональд Трамп увёў аналягічныя забароны на ўезд у краіну з Кітаю, Ірану, Вялікай Брытаніі, Ірляндыі і 26 краін Шэнгенскай зоны.
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару на працягу некалькіх месяцаў прыхоўваў сур’ёзнасьць пагрозы каранавірусу, называючы яго «звычайным грыпам», заклікаючы кампаніі аднавіць працу і грэбуючы рэкамэндацыямі пра сацыяльнае дыстанцыяваньне. З словаў Балсанару, разбураная эканоміка забярэ больш жыцьцяў, чым хвароба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ пракамэнтавала эфэктыўнасьць пераліваньня плязмыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія, Славаччына і Вугоршчына часткова адкрываюць унутраныя межы