Віктар Бабарыка пасьля рэгістрацыі Цэнтарвыбаркамам сваёй ініцыятыўнай групы заявіў, што разьлічваў на гэта.
«У камісіі не было падставаў не зарэгістраваць мяне», — адказаў ён па-беларуску на пытаньне Свабоды.
Бабарыка зьбіраецца сабраць 100 тысяч подпісаў, спадзяецца, што будзе больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман: Бабарыка ўсё больш выглядае як небясьпечны для ўладаў кандыдатЯгоны матыў вылучэньня наступны: «Калі ня я, то хто? Адчуваю адказнасьць і магчымасьць гэта зрабіць».
Наконт абароны сваёй перамогі, калі такая будзе, Віктар Бабарыка сказаў наступнае:
«Я не зьбіраюся ні з кім ваяваць. Я іду не на вайну, а на выбары. Калі будзе перамога, я не думаю, што яе трэба будзе ад кагосьці адстойваць. Мы жывём у краіне, якая хай і здаецца недэмакратычнай, але дастаткова добрай і спакойнай, дзе пры правільнай арганізацыі працы воля народу будзе пачутая. Волю народа фальсыфікаваць немагчыма».
Ён зьняпраўдзіў абвінавачаньні ў тым, што пэўная частка людзей лічыць яго «прарасейскім кандыдатам». Пра свае праграмныя арыентыры былы банкір выказаўся так:
«Я не прарасейскі кандыдат, я прабеларускі. У мяне іншага адказу няма».