Украінцы расказалі, каго лічаць найлепшым прэзыдэнтам за часы незалежнасьці

Кучма быў прэзыдэнтам Украіны ад 1994 да 2005 году

20% украінцаў лічаць Леаніда Кучму найлепшым прэзыдэнтам пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, сьведчаць апытаньні групы «Рэйтынг».

16% адказалі, што найлепшы прэзыдэнт — дзейны прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, 13% лічаць, што найлепшым быў Леанід Краўчук, 12% — Пятро Парашэнка, 9% — Віктар Януковіч і 6% — Віктар Юшчанка.

Разам з тым 14% адказалі, што ніводзін зь іх не найлепшы, яшчэ 10% не маглі адказаць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі ўсё яшчэ мае падтрымку ўкраінцаў, але меншую, чым на выбарах

Кучму і Януковіча часьцей называлі жыхары паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў, а Парашэнку — жыхары заходне-цэнтральных рэгіёнаў. Зяленскага часьцей называлі маладзейшыя рэспандэнты, а Краўчука — старэйшыя.

Апытаньне прайшло 12–13 траўня. У ім узялі ўдзел 3000 рэспандэнтаў.