Сэзон расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі будзе адноўлены 21 чэрвеня. Рашэньне дайграць восем тураў чэмпіянату было прынятае на сёньняшнім пасяджэньні выканкаму Расейскага футбольнага саюзу, паведамляецца ў твітэры арганізацыі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У той жа дзень будзе адноўлены розыгрыш Кубка Расеі. Месцы правядзеньня матчаў будуць вызначацца з улікам эпідэміялягічнай сытуацыі.
Другі і трэці дывізіёны чэмпіянату — першынства ФНЛ і ПФЛ завершаныя датэрмінова. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месцы ў Прэм’ер-лізе, вылецяць у ФНЛ, дзьве першыя каманды ФНЛ — «Ротар» і «Хімкі» выйдуць у Прэм’ер-лігу, стыкавых матчаў сёлета ня будзе.
Матчы пройдуць без гледачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найвышэйшую лігу правераць на каранавірус, але футбольны чэмпіянат Беларусі працягнецца
Розыгрыш Прэм’ер-лігі быў прыпынены 17 сакавіка. Меркавалася, што ён будзе адноўлены ў красавіку. Да таго моманту гульні былі спыненыя ва ўсіх эўрапейскіх чэмпіянатах, за выключэньнем Беларусі.
- На 16 траўня заплянаванае аднаўленьне сэзону ў нямецкай Бундэслізе. Гішпанскі, ангельскі і італьянскі чэмпіянаты плянуецца аднавіць у чэрвені. Францускі дагульвацца ня будзе.
- Першы матч расейскага чэмпіянату можа адбыцца нават раней за 21 чэрвеня. Звычайна гульні разносяцца па выхадных пачынаючы зь пятніцы. Калі гэта здарыцца, чэмпіянат можа быць фактычна адноўлены 19 чэрвеня.