Эўрапейскія экспэрты: Эканоміка Беларусі ў 2020 скароціцца больш, чым у яе суседзяў

Ілюстрацыйнае фота

Паводле найноўшага прагнозу Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), эканоміка Беларусі ў сувязі з каранавірусным крызісам упадзе на 5% у параўнаньні зь яе аб’ёмам летась.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У 2021 годзе, паводле экспэртаў ЭБРР, беларуская эканоміка ўзрасьце на 3,5% у параўнаньні з 2020 годам.

Аднак, як адзначае ЭБРР у сваёй справаздачы, гэтыя прагнозы абцяжараныя «беспрэцэдэнтнай няпэўнасьцю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МВФ прагназуе падзеньне беларускай эканомікі ў 2020 годзе на 6%

У цэлым для эўрапейскага рэгіёну ЭБРР прагназуе ў 2020 годзе эканамічны спад на 3,5% і рост на 4,8% у наступным годзе.

Прагнозы эканамічнага скарачэньня ў 2020 годзе для суседак Беларусі: Літва (7%), Латвія (7%), Польшча (3,5%), Украіна (4,5%), Расея (4,5%).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ