У Брытаніі не палічылі амаль палову памерлых ад COVID-19

Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у адной з інфэкцыйных лябараторый

Рэальная колькасць памерлых ў Вялікай Брытаніі ад COVID-19 практычна ўдвая перавышае афіцыйныя лічбы, перадае ВВС.

Паводле дадзеных, якія абвяшчаў брытанскі ўрад на 1 траўня, колькасьць памерлых ад каранавірусу на той момант складала больш за 28 тысяч чалавек.

Але ўсе ўлічаныя да гэтай даты сьмерці дэманструюць лічбу істотна большую — прыкладна ў 36 тысячах пасьведчаньняў аб сьмерці згадваецца COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі — плюс 56% за палову траўня, у Беларусі — плюс 45%. Як распаўсюджваецца каранавірус у Беларусі і ў суседзяў. ІНФАГРАФІКА

Звычайны статыстычны мэтад — усе сьмерці звыш сярэдняга паказьніку — сьведчыць пра больш як 50 тысяч памерлых. А калі ўзяць усе сьмерці ў Вялікай Брытаніі, незалежна ад прычыны, то можна выявіць ня ўключаных у статыстыку COVID-19 з прычыны адсутнасьці лябараторных тэстаў, у выніку якіх прычына сьмерці была пазначаная няправільна.

Калі скласьці, як колькасьць сьмерцяў за кожны тыдзень эпідэміі перавышае норму, то на 1 траўня гэты паказьнік складае 50 тысяч чалавек. Гэта больш, чым колькасьць пасьведчаньняў пра сьмерць, у якіх згадваецца COVID-19 (36 тысяч). І тым больш за падлікі ўраду (28 тысяч).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША адмовіліся ад выкарыстаньня расейскіх апаратаў ШВЛ

Розьніца складае амаль 14 тысяч сьмерцяў, што вышэй за сярэднестатыстычнае значэньне. Гэта могуць быць людзі, якім так і не паставілі дыягназ COVID-19, а таксама тыя, чыя сьмерць стала ўскосным наступствам эпідэміі. Такім чынам, гэта дапамагае ацаніць праўдзівыя страты ад каранавірусу.