Нядаўна Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім чыноўнікам кантраляваць, куды і на што ідзе замежная дапамога. Але перш чым разьбірацца з далярамі, эўрамі, фунтамі, няблага было б прасачыць — куды зьнікаюць беларускія рублі.
У Віцебску прадпрымальнікі пералічылі грошы ў дабрачынны фонд –– на закуп экспрэс-тэстаў на каранавірус. З разьліку 12 рублёў за адзін тэст.
Таксама віцебскія рэстарацыі бясплатна кормяць мэдыкаў. Пра гэта Радыё Свабода ўжо казала і здымала (падпісвайцеся на ютуб-канал Свабода Premium. Тут больш падрабязна пра пандэмію ў Беларусі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Смачна есьці!» Як віцебскі арт-паб «Торвальд» гатуе для мэдыкаў беларускія нацыянальныя стравы. ФОТААле віцябляне і тэсты, і абеды мэдыкам даўно аплацілі. Сваімі падаткамі.
Вось на гэтыя грошы — з падаткаў — мусілі б закупіць і тэсты.
Дзе гэтыя грошы? У рэзыдэнцыях, у парадах, у дажынках?
І вось цяпер за тэсты, за якія прадпрымальнікі заплацілі 12 рублёў — людзі плацяць 40 рублёў. У тры разы даражэй.
Пытаюцца: а куды пойдуць астатнія 28 рублёў з кожнага тэсту? А куды і падаткі.
А «Славянскі базар»? А парад на 3-га ліпеня? І нарэшце, інаўгурацыя — шостая ці сёмая па ліку?
Ёсьць куды грошыкі ўкласьці.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар здароўя Каранік абяцаў «перадышку» лекарам у Віцебску