У шпіталі Сьвятога Георгія ў Санкт-Пецярбурзе, перапрафіляваным для пацыентаў з каранавірусам, у выніку пажару загінулі некалькі пацыентаў, паведамляе сайт «Фонтанка.Ру».
Паводле рэгіянальнага МНС, узгараньне ў мэдустанове здарылася раніцай 12 траўня, яму быў прысвоены другі падвышаны нумар. Цягам паўгадзіны пажар удалося лякалізаваць.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся ў аддзяленьні рэанімацыі. Прычынай магло стаць кароткае замыканьне аднаго з апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх або яго няспраўнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі пачаўся пажар — трэба самім гаcіць, а не чакаць ратавальнікаў». Хто і як дапамагае мэдыкамЛекары да прыезду пажарных пачалі эвакуацыю пацыентаў, усяго вывелі каля 150 чалавек.
Аднак выратаваць удалося ня ўсіх. Загінулі пяць пацыентаў, падлучаных да апаратаў ШВЛ.
Напярэдадні буйны пажар здарыўся ў Падмаскоўі, дзе загінулі 10 пацыентаў госьпісу для старэлых і інвалідаў.