Журналіста Зьмітра Лупача 11 траўня ў Глыбокім асудзілі на 10 сутак арышту і 1215 рублёў штрафу. У віну яму паставілі «незаконны выраб прадукцыі СМІ» за сюжэт на «Белсаце», а таксама ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Пасьля вынясеньня прысуду ў Лупача падскочыў ціск. Выклікалі хуткую дапамогу. Фэльчар пацьвердзіла гіпэртанічны крыз. Зьмітра Лупача адвезьлі ў суправаджэньні міліцыі ў Глыбоцкі шпіталь.
Паводле жонкі Зьмітра Лупача, у лякарні яго паклалі ў рэанімацыю, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У розных гарадах 11 траўня прайшлі суды над актывістамі, якія пратэставалі супраць правядзеньня параду 9 траўня або выступалі ў падтрымку блогера Ціхановіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 25 сутак. Затрыманых перад парадам асудзілі на штрафы і арышты