Дваіх актывістаў «Моладзевага блёку» за акцыю з труной арыштавалі на 5 і 13 сутак

Акцыя «Моладзевага блёку» 8 траўня

Удзельнікаў «Моладзевага блёку» Лізу Пракопчык і Данілу Лаўрэцкага арыштавалі на 5 і 13 сутак адпаведна за акцыю з труной падчас генэральнай рэпэтыцыі параду, піша «Прававая ініцыятыва».

Пракопчык і Лаўрэцкага затрымалі 9 траўня. Выходныя яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе да іх не пускалі адвакатаў.

Яшчэ аднаго актывіста «Моладзевага блёку» Пятра Маркелава затрымалі 11 траўня ў судзе Савецкага раёну Менску за «непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню» (арт.23.34 КаАП РБ). Як расказвае «Прававая ініцыятыва», Маркелаў «ляжаў на лаўцы ў судзе» і чакаў, пакуль пачнецца працэс над ягонымі паплечнікамі. Да яго падышоў міліцыянт, які заявіў, што той затрыманы да высьвятленьня абставінаў, бо «падобны ў прыкметах да чалавека ў вышуку», а Маркелаў не падпарадкаваўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 25 сутак. Затрыманых перад парадам асудзілі на штрафы і арышты