Калегі памерлага супрацоўніка абарончага прадпрыемства «Пеленг» расказалі «Нашай ніве», што мужчына захварэў каля двух тыдняў таму, меў каранавірус і двухбаковае запаленьне лёгкіх, памёр 8 траўня.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Памерламу было 43 гады, ён працаваў на «Пеленгу» рэзьнікам паперы. Быў нежанаты, дзяцей ня меў, «ціхі сціплы хлопец, жыў у самоце, рэгулярна наведваў Катэдральны касьцёл».
27 красавіка памёр Анатоль Тарэеў, начальнік аддзелу аптычных сыстэм прадпрыемства «Пеленг». Дачка памерлага казала, што ў яго выявілі каранавірус. Па словах сваякоў, ніякіх сур’ёзных хранічных захворваньняў Тарэеў не меў.
На сайце прадпрыемства ніводная сьмерць ня згадваецца — старонка не абнаўляецца з 31 сакавіка. Але, як сьцьвярджае Telegram-канал «Баста!», адміністрацыя заводу паведаміла ў закрытым чаце пра сьмерць двух супрацоўнікаў і станоўчыя тэсты на COVID-19 у 21 супрацоўніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр навуковец з прадпрыемства «Пеленг», які быў на апараце ШВЛШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.