Фэльчару лідзкай станцыі хуткай дапамогі Паўлу Палейчыку прысудзілі 7 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Рашэньне агучылі ў судзе Лідзкага раёну 8 траўня.
Паўла Палейчыка затрымалі ўвечары 7 траўня за тое, што ён браў удзел у сустрэчы з аўтарам Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім 22 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падман, трэш. Колькі можна маўчаць?» Фэльчар з «хуткай» заяўляе пра ціск на працыЛідзяніну Андрэю Паляковічу таксама прысудзілі 7 дзён арышту за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім.
Акрамя Палейчыка, 8 траўня затрымалі яшчэ і фэльчара Алега Краўцова. У той жа дзень яго асудзілі на 7 сутак арышту, паведамляе «Наша Ніва».
Паводле «Гарадзенскай вясны», увечары 7 траўня міліцыя забрала з кватэры гарадзенскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Яго засудзілі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Паведаміць, дзе і калі яго будуць судзіць, Лаўрэнцьеву не далі магчымасьці. Верагодна, арышт яму аформілі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні.
Кіраўніка горадзенскага тэатру «Гексаген» Васіля Калача асудзілі на 5 сутак арышту за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім, паведамляе партал Hrodna.Life.
7 і 8 траўня адбыліся затрыманьні прыхільнікаў Ціханоўскага па ўсёй краіне: У Гомлі, Магілёве, Горадні, Лідзе.
На плятформе MolaMola пачалі збор сродкаў у дапамогу затрыманым лідзянам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Горадзеншчыне затрымалі яшчэ некалькіх прыхільнікаў Ціханоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі затрымалі журналістаў і ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку блогера Ціханоўскага, склалі пратаколы. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве затрымалі прыхільнікаў блогера Ціханоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Здымаў кліпы, хоча быць прэзыдэнтам. Хто такі Сяргей Ціханоўскі, на якога два дні палявала міліцыя