«Яшчэ рэформа 1933 году ўвяла ў беларускую мову некалькі чужых ёй расейскіх марфалягічных асаблівасьцяў, выкінуўшы зь яе адпаведныя ім беларускія асаблівасьці. Гэтак для бальшыні назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку рэформа ўвяла канчатак -а (завода, інстытута, сацыялізма), заміж ужыванага ў беларускай мове канчатку -у (заводу, інстытуту, сацыялізму)». (Станіслаў Станкевіч. Русыфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русыфікацыйнаму працэсу).
«Пасьля ўрокА», але «пасьля перапынкУ»? Абсурды савецкай граматыкі
Your browser doesn’t support HTML5
Бяскрыўдны канчатак роднага склону ў 1933 годзе стаў інструмэнтам палітычнай вайны, сапраўднай, з ахвярамі.