Былы ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч завочна арыштаваны на два месяцы. Пячэрскі раённы суд Кіева 4 мая прыняў адпаведную пастанову, задаволіўшы хадайніцтва пракуратуры. Адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк заявіў, што будзе абскарджваць пастанову.
Арышт прызначаны ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб узурпацыі ўлады, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на пракурора ў гэтай справе Аляксандра Супруна.
Пракурор заявіў, што бок абвінавачаньня даказаў: Януковіч хаваецца ад правасудзьдзя на тэрыторыі Расеі.
У Пячэрскім судзе слухаецца яшчэ адна справу аб меры стрыманьня для Януковіча: гаворка ідзе пра падзеі 18–20 лютага 2014 году. Тады ў Кіеве прайшлі самыя масавыя з пачатку Эўрамайдана сутыкненьні пратэстоўцаў і спэцназу.
Прэзыдэнт Януковіч уцёк з краіны, у Кіеве зьмянілася ўлада. Неўзабаве Расея анэксавала Крым, а на паўднёвым усходзе Ўкраіны ўспыхнуў шматгадовы ўзброены канфлікт, у якім, паводле афіцыйнага азначэньня NATO, Расея выступае агрэсарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дапытваюць былога прэзыдэнта. Украінскі досьвед ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як гэта, калі мяняюцца прэзыдэнты. 10 асаблівасьцяў перадачы ўлады ва Ўкраіне