Пра гэта заявіў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.
«Мы вельмі занепакоеныя магчымымі нэгатыўнымі наступствамі правядзеньня такога масавага мерапрыемства ў пэрыяд эпідэміі, — сказаў ён. — Асаблівае хваляваньне выклікае магчымы ўдзел у гэтым мерапрыемстве людзей сталага ўзросту, сярод якіх адзначаецца цяжкае цячэньне хваробы і высокі ўзровень сьмяротнасьці ад COVID-19».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заганяць ня будзем. Але людзей будзе шмат», — Лукашэнка пра парад 9 траўняБердыклычаў нагадаў, што адна з рэкамэндацый САЗ па выніках красавіцкага візыту ў Беларусь місіі экспэртаў — узмацненьне мер фізычнага дыстанцыяваньня, у прыватнасьці перанос або адмена масавых спартовых, культурных, палітычных і рэлігійных мерапрыемстваў.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Вялікія зборы людзей, пры якіх немагчыма забясьпечыць дыстанцыю паміж людзьмі 1,5-2 мэтры, павышаюць рызыку перадачы вірусу і спрыяюць далейшаму пашырэньню эпідэміі», — сказаў Бердыклычев. У той жа час ён падкрэсьліў, што рашэньне адносна выкананьня рэкамэндацый САЗ зьяўляецца прэрагатывай ураду краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як каранавірус зьмяніў жыцьцё ў ЗША, а ў Беларусі — неШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ