З 11 траўня ва Ўкраіне часткова зьмякчаць карантын: адкрыюць паркі, музэі і тэрасы рэстаранаў

Пратэсты ў Кіеве з патрабаваньнем зьмякчыць карантын 2 траўня

Карантын, які быў уведзены ва Ўкраіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, падоўжаць да 22 траўня, але з 11 траўня будуць дзейнічаць пэўныя зьмякчэньні, абвясьціў 4 траўня прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль падчас пасяджэньня ўраду.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

«Карантын будзе падоўжаны да 22 траўня. Далей мы будзем глядзець, як будзе раьзвівацца пандэмія ў сьвеце, як будзе адбывацца ваганьне крывой захворваньня ў нас», — растлумачыў ён. Аднак ужо з 11 траўня ва Ўкраіне пачнуцца першыя паслабленьні абмежаваньняў:

  • адкрыюць паркі, сквэры, зоны адпачынку,
  • адкрыюць салёны прыгажосьці, цырульні,
  • будуць адкрытыя летнія пляцоўкі асобных кавярняў і рэстаранаў,
  • будзе дазволены гандаль гуртам і ўраздроб нехарчовымі таварамі, акрамя зонаў забаваў, фуд-кортаў, кінатэатраў і дзіцячых зонаў у гандлёва-забаўляльных цэнтрах,
  • адновяць работу музэі, бібліятэкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і прадпрымальнікамі, якія патрабуюць зьняць карантын