Другі дзень запар паказьнік новых выпадкаў захворваньня на каранавірус у Расеі за суткі перавышае 10 тысяч, і чацьвёрты дзень запар фіксуюцца рэкорды колькасьці новых выпадкаў COVID-19.
За апошнія суткі пацьверджаны 10 581 новы выпадак каранавірусу ў 82 рэгіёнах Расеі. 3 траўня было зафіксавана 10 633 выпадкі, 2 траўня дзённы прырост упершыню перавысіў адзнаку ў 9 тысяч, 1 траўня ён склаў 7 933 выпадкі, а 30-га красавіка прырост упершыню перасягнуў 7 тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэр Масквы: Рэальна на COVID-19 хворыя 2% масквічоўУсяго на сёньняшні дзень у Расеі зарэгістравана 145 268 выпадкаў каранавірусу ў 85 рэгіёнах.
За апошнія суткі зафіксавана 76 сьмерцяў, зь іх 35 — у Маскве. Агульная колькасьць загінулых пацыентаў з каранавірусам у Расеі склала 1 356 чалавек. Паправіліся 18 095 чалавек.