Італьянская вакцына ад каранавірусу пасьпяхова прайшла выпрабаваньні на мышах

Ілюстрацыйнае фота

Вакцына ад каранавірусу, якая распрацоўваецца італьянскай кампаніяй Takis, прадэманстравала сваю эфэктыўнасьць падчас выпрабаваньняў на мышах. Пра гэта ў панядзелак паведаміла агенцтва Ansa са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Па дадзеных агенцтва, антыцелы, уведзеныя з вакцынай у арганізм мышэй, заблякавалі разьвіцьцё віруса. Гэтыя выпрабаваньні былі праведзены на базе лябараторыі Нацыянальнага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў імя Лядзара Спалянцані ў Рыме.

Як паведамляе агенцтва, выпрабаваньні на людзях пачнуцца не раней за восень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што вакцына ад COVID-19 будзе гатовая да канца году