Клюбы Сэрыі А — найвышэйшай лігі італьянскага футболу — могуць вярнуцца да трэніровак у панядзелак, пасьля атрыманьня дазволу ад італьянскага ўраду.
Раней чакалася, што асобныя спартоўцы адновяць трэніроўкі з 4 траўня, а ў камандных відах спорту трэніроўкі пачнуцца толькі з 18 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Італіі аб'явілі аб зьмякчэньні карантыну з 4 траўняМіністар спорту Італіі Вінчэнца Спадафора перагледзеў рашэньне, а міністар унутраных спраў Матэа П'янтэдосі падпісаў камюніке, якое дазваляе адкрыць трэніровачныя пляцоўкі пры ўмовах выкананьня патрабаваньняў сацыяльнага дыстанцыяваньня. Спартоўцам дазволена трэніравацца, калі яны будуць вытрымліваць два мэтры пры міжасабовых кантактах.
Пакуль невядома ці адновіцца сёлетні чэмпіянат Італіі на футболе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы гуляюць у футбол падчас пандэміі, але атрымаюць дапамогу ад UEFA, як і тыя, хто на карантыне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі яшчэ трываць? Як эўрапейскія краіны вяртаюцца да нармальнага жыцьця